План правядзення агульнашкольных бацькоўскіх сходаў дзяржаўнай установы адукацыі «Іжская базавая школа» на 2024/2025 навучальны год

№ п/п

Дата і час правядзення

Тэма бацькоўскага сходу

Адказныя

1

09.09.2024

 

17:00

«Асноўныя напрамкі дзейнасці ўстановы адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе»

1. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2024/2025 навучальным годзе.

2. Арганізацыя харчавання і падвозу вучняў.

3. Забяспечанасць падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Аплата за падручнікі і ўмовы вызвалення ад аплаты.

4. Аб арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы, пазаўрочнай дзейнасці ў новым навучальным годзе, у тым ліку ў шосты школьны дзень. Фарміраванне каштоўнасных адносін да жыцця ў вучняў.

5. Стварэнне бяспечнага асяроддзя для вучняў ва ўстанове адукацыі.

6. Прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму сярод непаўналетніх.

7. Адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей і за стварэнне для іх бяспечных умоў. Адказнасць бацькоў за недастатковы кантроль над баўленнем часу непаўналетніх. Прафілактыка гвалту ў дачыненні да непаўналетніх.

Дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі

2

20.12.2024

 

17:00

«Правіны і іх наступствы. Узаемадзеянне школы і сям’і па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін»

1. Адказнасць вучняў за свае дзеянні і ўчынкі. Статыстыка правапарушэнняў сярод падлеткаў.

2. Бацькоўская адказнасць за бяспечныя і супрацьпраўныя паводзіны дзяцей.

3. Роля сям’і ў прафілактыцы алкагольнай, тытунёвай і наркатычнай залежнасці: што пра гэта трэба ведаць.

4. Атмасфера сямейнага жыцця як фактар фізічнага і псіхічнага здароўя дзіцяці. Гвалт у сям’і: як пазбегнуць гвалту, да каго звярнуцца за дапамогай.

5. Бяспека на кожны дзень (прафілактыка дзіцячага траўматызму, правілы бяспекі, паводзіны ў вадаёмаў).

6. Аб арганізацыі работы школы ў перыяд зімовых канікул. Бяспечныя канікулы – клопат не толькі школы, але і бацькоў.

Дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі

3

14.03.2025

 

17:00

«Мы ў адказе за будучыню

нашых дзяцей»

1. Сістэма работы ўстановы адукацыі па прафарыентацыі вучняў.

2. Роля бацькоў у прафесійным самавызначэнні дзіцяці.

3. Статыстыка рынку працы. Запатрабаваныя прафесіі ў Рэспубліцы Беларусь.

4. Карысны і бяспечны Інтэрнэт. Барацьба з кіберзлачынствамі, прадухіленне іх здзяйснення, павышэнне лічбавай пісьменнасці насельніцтва.

5. Фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа ўстановы адукацыі.

6. Арганізацыя занятасці вучняў у перыяд вясновых канікул.

Дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі

4

19.05.2025

 

17:00

«Завяршэнне 2024/2025 навучальнага года. Арганізацыя бяспечнага аздараўлення вучняў у перыяд летніх канікул»

1. Аб падвядзенні вынікаў 2024/2025 навучальнага года.

2. Бяспечныя канікулы. Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх у канікулярны час: прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, электра- і пажарнай бяспекі, бяспекі на вадаёмах у летні перыяд, прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

3. Пераадоленне згубных звычак. Павышэнне ўзроўню самакантролю падлеткаў.

4. «Правядзём лета з карысцю» (аб арганізацыі карыснай занятасці непаўналетніх у летні перыяд 2025 года).

Дырэктар установы адукацыі, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці, класныя кіраўнікі